Навігацыя ў праграме.
Прынцыпы навігацыі
Карыстацкі інтэрфейс праграмы такі ж, як на вашым кампутары:
- У верхняй частцы экрана ёсць панэль навігацыі.
- Злева ад панэлі навігацыі ёсць кнопка «Меню», якая з'яўляецца эквівалентам кнопкі «Пуск» на вашым настольным кампутары. Меню арганізавана па катэгорыях і падкатэгорыях. Пстрыкніце катэгорыю меню, каб адкрыць яе і паглядзець, якія параметры яна змяшчае.
- А справа ад кнопкі «Меню» у вас ёсць панэль задач. Кожны элемент на панэлі задач уяўляе сабой актыўнае акно.
- Каб паказаць пэўнае акно, націсніце на яго кнопку на панэлі задач. Каб закрыць пэўнае акно, выкарыстоўвайце маленькі крыжык у правым верхнім куце акна.
Пра апавяшчэнні
Часам вы ўбачыце міргаючы значок на панэлі задач. Гэта трэба для таго, каб прыцягнуць вашу ўвагу, таму што хтосьці гатовы гуляць, або таму, што ваша чарга гуляць, або таму, што хтосьці напісаў ваш нік у чаце, або таму, што ў вас ёсць уваходнае паведамленне... Проста націсніце на значок, які мігае, каб даведацца, што адбываецца.
Цярпенне...
Апошняе: гэта анлайн-праграма, падлучаная да інтэрнэт-сервера. Часам, калі вы націскаеце кнопку, адказ займае некалькі секунд. Гэта таму, што сеткавае злучэнне больш-менш хуткае, у залежнасці ад часу сутак. Не націскайце некалькі разоў на адну кнопку. Проста пачакайце, пакуль сервер адкажа.